У Полацкім райвыканкаме адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і намесніка старшыні Полацкага райвыканкама са шматдзетнымі мамамі

07.03.2023

У Полацкім райвыканкаме напярэдадні Дня жанчын адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Адзінцовай і намесніка старшыні Полацкага райвыканкама Святланы Валюшкінай са шматдзетнымі мамамі Полаччыны.

Кожная ўдзельніца дыялогавай пляцоўкі дзялілася сваёй гісторыяй. Абмяркоўваліся дзеючыя меры дзяржаўнай падтрымкі, напрамкі развіцця сямейнай палітыкі. «Гэта ўнікальная магчымасць расказаць пра тое, якія крокі дзяржава прадпрымае ў сферы сямейнай палітыкі, а таксама атрымаць зваротную сувязь», — адзначыла Святлана Адзінцова.

Як звярнула ўвагу начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароны райвыканкама Святлана Касьянава, у 2023 годзе 118 шматдзетных сем'яў атрымліваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, штогод з раённага бюджэту шматдзетным сем'ям аказваецца дапамога да пачатку навучальнага года. Таксама прагучала інфармацыя аб розных мерах дзяржпадтрымкі шматдзетных сем'яў у галіне паляпшэння жыллёвых умоў, аховы здароўя. Кожнае пытанне актыўна абмяркоўвалася, прагучалі важныя прапановы і ініцыятывы.

У Полацкім раёне пражывае 1095 шматдзетных сем'яў, 70 палачанак узнагароджаны ордэнам Маці.

На сустрэчы прысутнічалі шматдзетныя мамы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія годна праявілі сябе і ў працоўнай дзейнасці, і ў грамадскім жыцці: Алеся Тачыла, Наталля Дайлідзёнак, Кацярына Сцепаненка, Ганна Волкава, Нона Котава, Святлана Альсевіч. Жанчынам уручаны кветкі і памятныя падарункі.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by/?p=98290