Звыш 30 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў і рабочых падрыхтаваў за 60 гадоў свайго існавання Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж. Заснаваны ён 5 ліпеня 1963 года як база для падрыхтоўкі спецыялістаў для ўзводзімага нафтаперапрацоўчага комплексу Наваполацка і іншых прадпрыемстваў. Сёння каледж рыхтуе спецыялістаў па пяці спецыяльнасцях. Для іх навучання тут створаны ўсе ўмовы: вучэбныя кабінеты, майстэрні і лабараторыі аснашчаны сучасным абсталяваннем, камп'ютарнай тэхнікай і многім іншым.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч сустрэўся з намеснікам сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Сяргеем Вахруковым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставiлi на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) тканыя ўручную аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.

Студэнткі пяці ВНУ Віцебска, якія прадстаўляюць маладзёжнае крыло абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, пабывалі ў рабочым кабінеце старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і паразмаўлялі з кіраўніком вобласці. Дзяўчатам прапанавалі пасядзець у крэсле старшыні аблвыканкама, зрабіць памятныя фота. Аляксандр Субоцін прадэманстраваў беларускі смартфон, па якім ён можа звязацца з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў.

У Беларусі за мінулы год было высаджана больш за 590 тыс. дрэў і амаль 530 тыс. кустоў. Аб гэтым расказаў у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці - начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў.

23 сакавіка адбылося адкрытае пасяджэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 г. нумар 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці". З дакладам выступіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў.

Беларусь і Аман абмеркавалі магчымасць правядзення ў 2023 годзе першага пасяджэння дзелавога камітэта. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы члена праўлення Аманскай гандлёва-прамысловай палаты і ганаровага консула Беларусі ў Амане Абдалы аль-Харці з начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандрам Галаваровым, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

22 сакавіка ў віцебскай гімназіі нумар 2 прайшоў урок памяці "Аб чым гудуць званы Хатыні", прысвечаны 80-годдзю хатынскай трагедыі.

Старонка 280 з 644