Небяспечная рыбалка

18.04.2023

Рыбалка - любімы від адпачынку і захапленне многіх людзей, дорыць асалоду ад прыгажосцi прыроды, радасць зносін з сябрамі, задавальненне ад улову.

Паблізу вадаёмаў нярэдка праходзяць паветраныя лініі электраперадачы і гэты від адпачынку можа ўтойваць у сабе смяротную пагрозу, калі не ведаць простыя правілы электрабяспекі, якія тычацца менавіта рыбнай лоўлі, або грэбаваць імі, мяркуючы, што «са мной такога не здарыцца». З ростам прамысловай вытворчасці вугляпластыкавых вудзільняў з'явілася і сумная статыстыка няшчасных выпадкаў сярод рыбакоў ад паразы электрычным токам. Вугляпластык з'яўляецца выдатным правадніком электратоку, і, калі вуду з такога матэрыялу падняць уверх, знаходзячыся пад паветранай ліній электраперадачы, амаль заўсёды ўзнікае верагоднасць атрымаць электратраўму.

У залежнасці ад класа напружання дастаткова наблізіцца да провада на адлегласць ад 0,6 да 5 метраў, каб апынуцца ў зоне паразы і, як следства, атрымаць электратраўму.

З мэтай бяспечнай эксплуатацыі электрычных сетак, заканадаўствам для іх устаноўлены ахоўныя зоны. Ахоўнай зонай паветранай лініі электраперадачы з'яўляецца зона, размешчаная па абодва бакі ад крайніх яе правадоў, у выглядзе ўчастка зямлі і паветранай прасторы, абмежаваная вертыкальнымі плоскасцямі на адлегласці: 2 м – пры напрузе да 1 000 Вольт; 10м – пры напрузе 6 000-10 000 Вольт; 15 м – пры напрузе 20 000 35 000 Вольт; 20 м – пры напрузе 110 000 Вольт; 25 м – пры напрузе 220 000 Вольт; 30 м – пры напрузе 330 000 вольт; 40 м - пры напрузе 750 000 Вольт. Такім чынам, рыбная лоўля на адлегласці бліжэй 40 метраў ад правадоў паветранай лініі электраперадачы смяротна небяспечная, так як клас яе напружання пад сілу вызначыць толькі спецыялістам у галіне электраэнергетыкі. На жаль, папераджальныя плакаты «Лавіць рыбу небяспечна для жыцця! Ахоўная зона!», «Ахоўная зона ЛЭП. Рыбалка забаронена!», устаноўленыя на апорах паветраных ліній электраперадачы і паблізу вадаёмаў, не забяспечваюць неабходнай бяспекі. Толькі асабістая асцярожнасць і ўважлівасць можа захаваць вам жыццё.

Неабходна памятаць, што паветраныя лініі электраперадачы небяспечны для жыцця і здароўя. Перамяшчаючыся пад імі, трэба быць вельмі уважлівым і асцярожным. Заўсёды папярэдне складаць вудзільна і не дапускаць яго набліжэння на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі электраперадачы.

Інспектар энергагазінспекцыі электратэхнічнай групы Полацкага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці Карпаў Р. С.