З-за існуючых умоў надвор'я, павышэннем тэмпературы атмасфернага паветра, бескантрольнымі вясновымі паламі сухой расліннасці і ў мэтах узмацнення аховы лясоў ад пажараў і кантролю над пажарнай абстаноўкай з 11 красавіка 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна наступіў пажаранебяспечны сезон. Ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах Дзяржаўная лясная ахова пераходзіць на аператыўны рэжым дзяжурства па лясных пажарах.

Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску паставіць спектакль "Дзюймовачка" па аднайменнай казцы дацкага пісьменніка Ханса Крысціяна Андэрсена. Пастаноўка будзе ісці без слоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр і акцёр тэатра Міхаіл Клімчук.

У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Чацвер, 13 красавіка 2023 10:14

Прыём грамадзян

18 красавіка 2023 г. з 11.00 да 12.00 у Полацкім раённым выканаўчым камітэце (г.Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. № 212) будзе праводзіць выязны прыём грамадзян Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоль Пятровіч Лаппо.

Галантус, сон-трава, чубатка полая, мядунка мяккая, ветраніца дуброўная, чына вясновая, чарэмшына… Усё гэта назвы дзіўных прадстаўнікоў флоры – першацветаў.

Абласной рабочай групай па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння прынята рашэнне № 1 ад 12.04.2023 г. аб мэтазгоднасці завяршэння з 12 красавіка 2023 года ацяпляльнага сезона ў прамысловых і іншых арганізацыях, грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Такую інфармацыю публікуе telegram-канал «Витебская область. Официально».

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у рамках міжнароднага інтэрактыўнага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» ў сярэдняй школе №8 г.Полацка адбыўся мітынг, на якім прайшла аблічбоўка помніка-бюста Герою Савецкага Саюза Таццяне Марыненка.

Старонка 275 з 644