Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені - чэрвені 2023 года ў бягучых цэнах склаў Br88,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 106 працэнтаў да ўзроўню першага паўгоддзя 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
«Прыйду сюды працаваць», - вырашыла студэнтка Полацкага дзяржуніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай Алена Круглікава, пабываўшы на тэхналагічнай практыцы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацк-Шкловалакно». І вось ужо з сакавіка 2021 года яна працуе на прадпрыемстве інжынерам па каштарыснай працы ў аддзеле тэхнічнага пераўзбраення і капітальнага рамонту
Чарговая прамая лінія, якую з палачанамі па тэлефоне правёў дырэктар філіяла «Полацкая ЦЭЦ» РУП «Віцебскэнерга», дэпутат па Купалаўскай выбарчай акрузе №16 Аляксандр Худобкін, традыцыйна прысвячалася пытанням цеплазабеспячэння.
Перадавік, актывіст, спартсмен, прыклад для моладзі — усё гэта пра Аляксея Вінічэнку, аператара шліхтавальнага абсталявання пятай змены цэха №8 адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно».
Двума дыпломамі з конкурсаў ХХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” папоўнілася скарбонка ўзнагародаў Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.
Уборка азімага ячменю сорту "Буслік" вядзецца на палях ААТ "Камайскі-Агра" Пастаўскага раёна. Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць з травы 9,6 млн т кармавых адзінак. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.
У першым паўгоддзі бягучага года ў Беларусі пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю 335 км газаправодаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Учора на плошчы Свабоды фестывальнага Віцебска адбылася канцэртная праграма народных ансамбляў песні «Млын» філіяла «Ветрынскі ГПДК» і «Ферцінка» «Багатырскага СДК» у рамках праекта «Уколе песень і сяброў».
Полацкі лясгас інфармуе, што ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі ў лясах на тэрыторыі Полацкага раён на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка усталёўваецца абмежаванне наведвання і знаходжання на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.