Полацкія калектывы выступілі на плошчы Свабоды ў Віцебску

14.07.2023

Учора на плошчы Свабоды фестывальнага Віцебска адбылася канцэртная праграма народных ансамбляў песні «Млын» філіяла «Ветрынскі ГПДК» і «Ферцінка» «Багатырскага СДК» у рамках праекта «Уколе песень і сяброў».

Калектывы падарылі гасцям XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» лепшыя песні са свайго рэпертуару. Шчодрыя апладысменты публікі і шчырыя ўсмешкі сталі выдатнай узнагародай за творчасць для артыстаў з в. Багатырская і г.п. Ветрына.

Фота Кацярыны Паўловіч.

https://www.pvestnik.by