Прамысловая вытворчасць у Беларусі за першае паўгоддзе ўзрасла на 6 працэнтаў

18.07.2023

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені - чэрвені 2023 года ў бягучых цэнах склаў Br88,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 106 працэнтаў да ўзроўню першага паўгоддзя 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці ўзрасла на 4 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У апрацоўчай прамысловасці вытворчасць вырасла на 7,4 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 0,6 працэнта.

Па відзе эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам" вытворчасць знізілася на 1,6 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за чэрвень гэтага года да чэрвеня 2022 года склаў 115,5 працэнта, а да мая 2023 года - 104,9 працэнта.

БелТА