Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб'ектах у зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей. Лёд, да наступу ўстойлівых маразоў, нетрывалы. Змацаваны вячэрнім або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём, хутка награваючыся ад прасочваемай праз яго адталай вады, становіцца сітаватым і вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.
З набліжэннем свят рэзка павялічваецца попыт на піратэхнічную прадукцыю. Чаго толькі не ўбачыш у гэтыя дні на гандлёвых прылаўках: ракеты, хлапушкі, петарды, свечкі, бенгальскія агні. Але часцяком гэтыя на выгляд бяскрыўдныя цацкі становяцца прычынай сапраўднай бяды.
Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі - стартавы крок да прафесіі. Больш за 2 тыс. чалавек (найбольшая па вобласці колькасць навучэнцаў) вучацца на сямі аддзяленнях у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Тут рэалізуюцца праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па 38 спецыяльнасцях і прафесіях. Для навучання створаны ўсе ўмовы - гэта тры навучальныя корпусы, тры будынкі вучэбна-вытворчых майстэрняў, больш за 80 навучальных кабінетаў і лабараторый, тры інтэрнаты, чатыры спартыўныя залы, бібліятэка, выдавецкі цэнтр, сталовая.
Беларуска-індыйскі бізнес-форум пройдзе 12 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
Беларускі Чырвоны Крыж з 07.12.2023 па 15.01.2024 арганізуе штогадовую дабрачынную кампанію «Ёлка жаданняў», з мэтай аказання дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетным сем'ям, няпоўным сем'ям, прыёмным і апякунскім сем'ям, сем'ям мігрантаў і бежанцаў, а таксама адзінокім пажылым людзям і людзям, якія знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду і хоспісах.
Прысвячэнне ў юныя лесаводы выхаванцаў ДС №15 адбылося сёння ў Полацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі.
Да ўборкі снегу далучыліся і школьнікі. Напрыклад, навучэнцы БШ № 3 расчысцілі тратуары, пад'езды і прылеглую тэрыторыю дома №116 па вул.Дзяржынскага, дзе пражываюць людзі з парушэннем зроку.
Масавы збор шышак стартаваў у Віцебскай вобласці, работнікі лесу плануюць сабраць каля 50 т ураджаю ва ўсіх лясгасах паўночнага рэгіёна. На зборы шышак задзейнічаны чатыры чалавекі, не ўлічваючы трактарыста. Нарыхтоўка ідзе ўвесь светлавы дзень - прыкладна з 9 раніцы і амаль да 4 вечара. Кожную шышку работнікі лясгаса збіраюць уручную.
Для правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ў краіне будуць сфарміраваны 1394 выбарчыя камісіі, у ліку якіх 6 абласных і Мінская гарадская, 110 акруговых, 118 раённых, 10 гарадскіх - у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 гарадскіх - у гарадах раённага падпарадкавання, 8 пасялковых і 1127 сельскіх. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.