Правілы бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў

08.12.2023

З набліжэннем свят рэзка павялічваецца попыт на піратэхнічную прадукцыю. Чаго толькі не ўбачыш у гэтыя дні на гандлёвых прылаўках: ракеты, хлапушкі, петарды, свечкі, бенгальскія агні. Але часцяком гэтыя на выгляд бяскрыўдныя цацкі становяцца прычынай сапраўднай бяды.

У чарговы раз хочацца нагадаць вам пра небяспекі, якія ўтойваюць у сабе ўсе піратэхнічныя сродкі.

Пры куплі піратэхнікі неабходна звярнуць увагу на асноўныя рэчы:

  1. Набывайце піратэхніку толькі ў месцах санкцыянаванага гандлю.
  2. Патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу патрабаванням тэхнічнага рэгламенту мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў», або пратакол пацверджання класа пажаранебяспекі.
  3. У абавязковым парадку кожны выбухованебяспечны выраб павінен забяспечвацца інструкцыяй па ўжыванні, у якой паказваецца: найменне выраба, папярэджанне аб яго небяспецы, умовы і абмежаванні пры ўжыванні і звароце, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі да эксплуатацыі, пуску і ўтылізацыі, а таксама правілы захоўвання, дата вырабу і гарантыйны тэрмін, схема дзеянняў у выпадку адмовы піратэхнічнага выраба і пры ўзнікненні няштатнай сітуацыі. Звярніце ўвагу на тое, каб упакоўка вырабу не была пашкоджанай, а інструкцыя напісана на рускай ці беларускай мовах.

Парадак прымянення піратэхнічных вырабаў

  1. Абярыце месца для феерверка. Гэта можа быць вялікая адчыненая пляцоўка, двор, сквер ці паляна, вольная ад дрэў і пабудоў.
  2. Уважліва агледзіце выбранае месца, па суседстве, у радыусе 100 метраў, не павінна быць пажаранебяспечных аб'ектаў, стаянак аўтамашын, гаражоў.
  3. Пры моцным ветры запускаць феерверкі забараняецца.
  4. Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы побач з жылымі дамамі, яны могуць патрапіць у акно ці фортачку, заляцець на балкон ці гарышча.
  5. Таксама нельга выкарыстоўваць піратэхніку ў закрытых памяшканнях, кватэрах, офісах, у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

БАТЬКІ! БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ! ПІРАТЭХНІЧНЫЯ СРОДКІ НЕБЯСПЕЧНЫЯ!

Асаблівую ўвагу дарослых хацелася б звярнуць на выкарыстанне піратэхнікі дзецьмі. Набываючы ў нелегальных прадаўцоў піратэхнічныя вырабы, дзеці пачынаюць «шоу» яшчэ задоўга да пачатку Навагодніх свят. Дзеля жарту закідваюць петарды адзін аднаму ў капюшоны, кідаюць іх пад ногі мінакоў. Часцяком адбываецца і так: дзіця падпальвае петарду і кідае яе на зямлю, але яна не выбухае, наступнае дзеянне прадказальна - дзіця падымае небяспечную цацку, і яна выбухае ў яго руках. Вынік заўсёды сумны: цяжка паддаюцца лячэнню апёкі і траўмы. Ну, а калі ў руцэ выбухае ракета, то справа абарочваецца больш сур'ёзнымі наступствамі - ампутацыяй пальцаў, інваліднасцю да канца жыцця.

ПАМЯТАЕЦЕ!

Аналіз прычын навагодніх пажараў сведчыць, што часцей за ўсё яны ўзнікаюць ад бенгальскіх агнёў і хлапушак з агнявым эфектам, свечкамі і самаробнымі няспраўнымі электрагірляндамі, бесклапотным свавольствам дзяцей з агнём.

Памятайце аб небяспецы ўзнікнення пажару ў доме

  1. Часцей гутарыце з дзецьмі аб мерах пажарнай бяспекі.
  2. Не давайце дзецям гуляць запалкамі.
  3. Вучыце дзяцей правільнаму карыстанню бытавымі электрапрыборамі.
  4. Не дазваляйце дзецям самастойна ўключаць асвятленне навагодняй ёлкі.
  5. Ведайце, што хлапушкі, свечкі, бенгальскія агні могуць стаць прычынай пажару і траўм.
  6. Будзьце асцярожныя пры выкарыстанні нават дазволеных і правераных піратэхнічных цацак.

Калі ўсё ж з вамі ці з вашымі блізкімі адбыўся няшчасны выпадак неабходна неадкладна паведаміць у службу выратавання па тэлефоне «101» ці «112».