1 верасня 2023 года на базе ДС №15 было адкрыта першае ў Полацкім раёне дашкольнае лясніцтва «Школа юных лесаводаў», кіраўніком якога з'яўляецца Святлана Шатрова, педагог дадатковай адукацыі Полацкага РЦДiМ.
На свяце для малых прысутнічалі галоўны ляснічы Полацкага лясгаса Аляксей Кулінок, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аксана Пашкевіч, начальнік аддзела лесакарыстання Таццяна Сінякова, метадыст упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Вольга Піваварава, а таксама бацькі выхаванцаў.
Работнікі цэнтра дзяцей і моладзі падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму, а прадстаўнікі лясной гаспадаркі ўручылі кожнаму юнаму лесаводу пасведчанне і падарунак.
Ужо некалькі гадоў у Полацку на базе БШ №15 адкрыта школьнае лясніцтва, цяпер жа гадаваць юных знатакоў і абаронцаў лесу будуць пачынаючы з дзіцячага садка.
Фота надзеі КАЛУЖОНАК.