Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў кастрычніку 2023 года склалася дадатным у памеры $56,9 млн. Экспарт тавараў і паслуг за месяц склаў $4,23 млрд, імпарт - $4,17 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Каб пазбегнуць выпадкаў аварыйнасці і траўматызму пры эксплуатацыі грузападымальных кранаў інфармуем уладальнікаў грузападымальных кранаў і вытворцаў работ аб парадку іх дзеянняў пры атрыманні папярэджанняў аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах.
Каля траціны асенне-зімовага перыяду складаюць перыяды павышанай імглістасці і галалёдаў, неспрыяльных для праезду аўтатранспарту на дарогах. Пры гэтым для мноства прадпрымальнікаў і работнікаў, задзейнічаных у сферы перавозак паліва, вельмі важна працаваць стабільна і пастаянна. Вазіць небяспечны груз пры галалёдзе, тумане, або па неапрацаванай дарозе? Адказ на гэта пытанне трэба шукаць у першую чаргу ў дакументах, якія рэгламентуюць грузаперавозку паліва.
Новы год і Каляды - доўгачаканыя святы, любімыя ўсімі. Мы шчыра спадзяемся, што яны будуць радаснымі. Але не варта забываць, што менавіта ў перыяд святочных дзён дома, на прагулках і ў гасцях вас могуць чакаць самыя нечаканыя небяспечныя сітуацыі. Каб дапамагчы кожнаму жыхару нашай краіны правесці навагоднія святы без НС, прапагандысты МНС правядуць штогадовую рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію (акцыю) «Бяспечны Новы год!». Сёлета яна пройдзе з 11 па 29 снежня ў тры этапы.
З надыходам халадоў у Наваполацкую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачынаюць звяртацца неабыякавыя жыхары Полаччыны, якія занепакоеныя станам і лёсам дзікіх жывёл, у асноўным птушак. У першую чаргу гэта тычыцца лебедзяў.
Верхнядзвінскі раённы Дом рамёстваў прадаўжае традыцыі і адраджае нацыянальныя касцюмы. Пераважаюць пакуль жаночыя ўборы, але мясцовыя майстры рукадзелля клапоцяцца аб папаўненні калекцыі. Майстар Таццяна Цыро таксама цікавіцца габеленапляценнем, саломапляценнем, лепкай з гліны, вышыўкай, карункапляценнем, вязаннем. Але сваім асноўным напрамкам называе адраджэнне тэхналогій ткацтва на кроснах.
Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея падпісана ў Малаба пасля завяршэння перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 15 снежня на тэрыторыі Полацкага раёна арганізавана правядзенне прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе з удзелам работнікаў віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Снежань - час асаблівай працы ратавальнікаў-пажарных, паколькі да «зімовых» пажараў з-за пячнога ацяплення, электраабсталявання дадаюцца выклікі на надзвычайныя здарэннi, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнікі, а таксама вогненныя здарэнні з неасцярожным абыходжаннем з агнём у нецвярозым стане падчас навагодніх і калядных свят.
Усе любяць зіму, таму што ўзімку ёсць шмат забавак: гуляць у снежкі, ляпіць снегавіка, катацца на санках, каньках, лыжах, ну і проста валяцца ў снезе. Але зіма тоіць у сабе і небяспекі, пра якія трэба абавязкова ведаць кожнаму чалавеку.