Да ўборкі снегу далучыліся і школьнікі Полаччыны

07.12.2023

Да ўборкі снегу далучыліся і школьнікі. Напрыклад, навучэнцы БШ № 3 расчысцілі тратуары, пад'езды і прылеглую тэрыторыю дома №116 па вул.Дзяржынскага, дзе пражываюць людзі з парушэннем зроку.

Хлопцы з Зелянкоўскай БШ імя Т.С. Марыненка дапамаглі прыбраць ад снегу школьную тэрыторыю, месцы грамадскага карыстання, тэрыторыю ля пад'ездаў двухпавярховых жылых дамоў і, вядома ж, двары ветэранаў працы М.П. Семчанка, В.I. Бурдыка, Н.А. Мацвеенка. «Мы зрабiлi карысную працу, пазаймаліся фітнесам і пачулі словы падзякі. Гатовы яшчэ не раз дапамагчы нашым ветэранам», - падзяліўся Данііл Пашкевіч, навучэнец 9 класа.

Месцам дыслакацыі дэсанту дзевяцікласнікаў Палатоўскай БШ гэтым разам таксама сталі падворкі - ветэранаў педагагічнай працы Л.М. Захарэўскай і В. П. Заенка.

Дапамаглі з уборкай снегу ветэранам педагагічнай працы, якія пражываюць недалёка ад установы адукацыі, і навучэнцы ПГГ №1 ім.Ф. Скарыны, расчысціўшы снег каля пад'ездаў і на дарожках, якія вядуць да крам. Па словах гімназістаў, самым прыемным і запамінальным было тое, як ветэраны выходзілі на балкон ці праз акно з удзячнасцю махалі навучэнцам рукой.

Фота з архіваў устаноў.

https://www.pvestnik.by