Будзьце асцярожныя на лёдзе!

08.12.2023

Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб'ектах у зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей. Лёд, да наступу ўстойлівых маразоў, нетрывалы. Змацаваны вячэрнім або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём, хутка награваючыся ад прасочваемай праз яго адталай вады, становіцца сітаватым і вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.

У сувязі з надыходам зімовага перыяду ўзрастае небяспека гібелі і траўматызму дарослых і дзяцей на вадаёмах. Прычынай з'яўляецца невыкананне правілаў бяспекі пры вымушаным або наўмысным выхадзе грамадзян і дзяцей на неакрэплы лёд.

Каб пазбегнуць трагічных падзей бацькам неабходна пагаварыць са сваім дзіцём і даць зразумець, што гульні на лёдзе ці нават каля вадаёма небяспечныя.

Растлумачце дзіцяці, што выходзіць на лёд вельмі небяспечна, і раскажыце пра небяспеку гульняў на лёдзе. Папярэдзьце яго, што нельга падыходзіць да вадаёмаў і правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Не гуляйце з дзіцём на лёдзе, падаючы дрэнны прыклад, бо дзеці капіююць паводзіны бацькоў.

Памятаеце, што вучыць дзіця катанню на каньках трэба толькі на спецыяльна абсталяваных лядовых пляцоўках!

Калі дзіця правалілася пад лёд:

Пры надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112, не панікуйце; паведаміце крыкам дзіцяці, што ідзяце да яго на дапамогу; набліжайцеся да палонкі асцярожна, паўзіце па-пластунску; за 3-4 метра падайце дзіцяці любы падручны сродак (палку, шалік і г.д.); пасля таго як вынялі яго з вады, сагрэйце, дайце гарачае пітво.