Беларусь можа стаць паўнапраўным членам ШАС у ліпені 2024 года на саміце ў Казахстане. Аб гэтым пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеці з віцебскай гімназіі нумар 8 вырабілі каля 100 сімвалаў надыходзячага 2024 года. Гімназісты стваралі цацкі з тканіны, вязалі з яркай пражы, выразалі з паперы, дрэва і іншых падручных матэрыялаў. Частка работ школьнікаў адправілася на конкурсы, у тым ліку рэспубліканскую "Калядную зорку".

У Ханоі 13 снежня ў рамках рабочага візіту беларускай дэлегацыі на чале з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь праведзены сустрэчы Аляксандра Вальфовіча з прэм'ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Фам Мінь Чынем і міністрам грамадскай бяспекі гэтай краіны То Ламам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Праблемы сем'яў з Віцебскай вобласці, у якіх выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, ільготы і дзяржаўныя гарантыі, іншыя пытанні абмеркавалi на дыялогавай пляцоўцы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Беларусь плануе пастаўляць у Расію прамысловыя і раннія сарты бульбы, спецтэхніку для бульбаводства, угнаенні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Стартаваў прыём заявак ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды».

Стартаваў прыём заявак ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды».

Да самых чароўных святаў, якіх чакаюць як дарослыя, так і дзеці, засталося менш за месяц. Але чароўная атмасфера ўжо адчуваецца на вуліцах Полацка. Першымі навагодні настрой стварылі аб'екты гандлю і паслуг, затым да іх далучыліся ўстановы і прадпрыемствы горада.

Праект па будаўніцтве мультыбрэндавага завода па вытворчасці гідраўлічных механізмаў, фургонаў і грузапад'ёмных кранаў плануюць рэалізаваць у Віцебску ў бліжэйшыя два гады. Новыя вытворчыя плошчы могуць размясціцца ў Свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск".

Старонка 209 з 644