Беларусь і Манголія зацікаўлены супрацоўнічаць у прыродаахоўнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

12 чэрвеня 2024 года з 9:00 да 10:00 у Фарынаўскім сельскім выканаўчым камітэце па адрасе Полацкі раён, в. Фарынава, вул. Цэнтральная, д. 1а асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Стома Аляксандр Мікалаевіч.

Ярка і весела адзначылі Дзень абароны дзяцей на плошчы Францыска Скарыны ў Полацку. Свята сабрала сотні юных палачан і іх бацькоў.

Колькасць удзельнікаў і гасцей XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якая чакаецца на Віцебшчыне, у разы перасягне іх колькасць на аналагічных мерапрыемствах у папярэднія гады ў Гродне і Расійскай Уфе. Такія папярэднія дадзеныя прывёў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін на пашыраным пасяджэнні абласнога штаба па падрыхтоўцы і правядзенні знакавага мерапрыемства Саюзнай дзяржавы, інфармуюць "Віцебскія весткі"

З ходам будаўніцтва новай МТФ і работай ААТ "Маяк Высокае" азнаёміўся ў час рабочага візіту прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Будаўніцтва новай МТФ недалёка ад вёскі Высокае пачалося яшчэ ў мінулым годзе. Цяпер будаўнічыя работы ідуць актыўна: штодзень тут працуюць больш за 120 чалавек і больш за 30 адзінак тэхнікі. Усе работы плануецца завяршыць да снежня гэтага года.

Кіраўнікі дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух па выніках перагавораў ва Улан-Батары падпісалі дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Манголіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыём заявак ад патэнцыяльных валанцёраў Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прадаўжаецца, конкурс ужо складае пяць чалавек на месца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік штаба валанцёраў дырэкцыі форуму Дар'я Багдановіч.

У Беларусі забаронена наведванне лясоў у 25 раёнах, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на звесткі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая ў Оршы наведаў завод "Легмаш".

Старонка 164 з 644