Выставу "Пскоўскае разнаквецце" прадставіць Паскоўскі абласны цэнтр народнай творчасці. Жыхары Віцебска ўбачаць работы пскоўскіх майстроў, якія прадаўжаюць і адраджаюць рамесную культуру рэгіёна. Майстры працуюць у розных традыцыйных рамёствах - ткацтва, ганчарства, кавальская справа, разьба і размалёўка па дрэве, пэчварк, вышыванне, пляценне з прыродных матэрыялаў. Таксама можна будзе азнаёміцца з народным адзеннем у сучаснай версіі, аўтарскай і народнай лялькай, набіванкай, макетаваннем, апрацоўкай скуры. Напрыклад, прадстаўленае на выставе вясельнае адзенне было зроблена для ўдзелу ва Усерасійскім вясельным фестывалі на выставе-форуме ў Маскве.
"Задачай экспазіцыянераў было імкненне ў найбольш выразных аўтарскіх творах паказаць захаваную традыцыю сапраўднай народнай творчасці, магчымасці злучэння традыцыі і сучасных рэалій", - падкрэслілі ў АМЦНТ.
Народныя ўмельцы з Пскоўшчыны прадставяць калекцыі фаянсу, гліняных вырабаў, ручнога ткацтва, узорных паясоў і іншыя. Майстар, працуючы ў складаных старажытнарускіх тэхніках шыцця, правядзе майстар-клас на адкрыцці выставы, што адбудзецца ў 15.00.