У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па ўсходзе, а днём у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман.
Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 14 градусаў па ўсходзе. Днём тэмпература павысіцца да плюс 19-24 градусаў.