На ААТ "Нафтан" і заводзе "Палімір" наладзілі вытворчасць кіслароду для Наваполацкай гарадской бальніцы.
Дэкаратыўную фігуру тыгра, сімвала надыходзячага 2022 года, устанавілі ў Віцебску.
Віцебскі музей мапедаў атрымаў сваю пастаянную прапіску. Пасля шматлікіх пераездаў унікальны праект прадпрымальніка Уладзіміра Гардзеева атрымаў уласныя памяшканні для стварэння экспазіцый. У Беларусі гэта адзіны музей такой тэхнікі. На новых плошчах праведзены ўжо рамонт асноўнай залы і выстаўлены 30 мапедаў. У экспазіцыі прадстаўлены мапеды ад 1957 года да 2000-х. Самая старая мадэль - мотавеласіпед У-901 ад Харкаўскага велазавода.
27 снежня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў рамках акцыі "Нашы дзеці" наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна.
У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра. Святочны паказ прайшоў з удзелам Дзядоў Марозаў і Снягурачак, казачных персанажаў.
У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
ААТ "Віцязь" будзе развіваць уласную сетку электразарадных станцый для электрамабіляў пад брэндам ISKRA, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле маркетынгу і збыту прадпрыемства.
У Віцебскай вобласці ёлачныя кірмашы разгарнуліся з 20 снежня. Лясгасы паўночнага рэгіёна на перадсвяточных ёлачных базарах плануюць рэалізаваць каля 30 тыс. навагодніх дрэў.
Узорная цыркавая студыя "Арэна" гарадскога палаца культуры "Орша" ў наступным годзе адзначыць 40-годдзе. Заслужаны аматарскі калектыў неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў цыркавога мастацтва.
У Віцебску прайшоў абласны баль навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ, ён сабраў амаль 90 прадстаўнікоў таленавітай моладзі з усёй вобласці.