Навіны вобласці

14.01.2021

Віцебскае прадпрыемства выпусціла ўнікальны для Еўропы пад'ёмнік

Вышыня падымання стралы - 45 м, вылет - на 28 м, грузападымальнасць - 450 кг. Для завода гэта самы высокі пад'ёмнік, які абсталяваны тэлескапічнай стралой.

13.01.2021

У віцебскай школе адкрыўся перааснашчаны дзякуючы Мінадукацыі камп'ютарны клас

У сярэдняй школе нумар 29 Віцебска з'явілася 13 новых камп'ютараў, падораных Міністэрствам адукацыі для перааснашчэння кабінета інфарматыкі. Новыя камплекты камп'ютараў больш сучасныя і хуткія. Школьнікік паспелі папрацаваць ужо на іх і адзначылі розніцу ў магутнасці ў параўнанні са старымі.

12.01.2021

Уладальнікамі Гран-пры «Арт-парада ў Віцебску» сталі прадстаўнікі Беларусі і Мальты

У горадзе на Дзвіне падвялі вынікі II Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Арт-парад у Віцебску", які прайшоў з 8 па 10 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

11.01.2021

Вечар нацыянальнага мастацтва «Прыйшла каляда - адчыняй варата!» прайшоў у Віцебску

На сцэне Віцебскай абласной філармоніі прайшоў вечар нацыянальнага мастацтва "Прыйшла каляда - адчыняй варата!". Сваё майстэрства прадэманстравалі артысты ансамбля песні, танца і музыкі "Талака", якім кіруе заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Падаляк

31.12.2020

Прэм'еру навагодняга мюзікла «Пітэр Пэн» паказалі ў Віцебску

Прэм'еру навагодняга мюзікла "Пітэр Пэн" у рамках акцыі "Нашы дзеці" паказаў цэнтр культуры "Віцебск".

30.12.2020

Прыдзвінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе ў Віцебскім раёне

Рэзідэнцыя казачнага персанажа размяшчаецца ў вёсцы Барвін, што за пяць кіламетраў ад абласнога цэнтра. Вось ужо 11 гадоў у час навагодніх свят дырэктар Старасельскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Вадзім Сакратароў на радасць дзецям пераўвасабляецца ў Дзеда Мароза. У гэтм годзе на пару са Снягуркай Марынай Драняевай галоўныя героі Новага года падрыхтавалі для школьнікаў праграму на касмічную тэматыку.

29.12.2020

Маленькіх пацыентаў павіншавалі ў Віцебскім абласным дзіцячым клінічным цэнтры

28 снежня член Савета Рэспублікі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Дзяркач у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" павіншаваў дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ад COVID-19 у Віцебскім абласным дзіцячым клінічным цэнтры. Падарункі для дзяцей набыло ААТ "БелВітуніфарм".

28.12.2020

Культурна-спартыўнае свята прайшло ў Віцебску

25 снежня на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшло культурна-спартыўнае свята "Зіму сустракаем, весела гуляем".

24.12.2020

Акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў дзіцячым доме Віцебска

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" 23 снежня прайшла ў дзіцячым доме Віцебска.

23.12.2020

Віцебская вобласць далучылася да праекта «Памяць сэрца»

У Віцебскім раёне падчас патрыятычнага праекта БРСМ "Памяць сэрца" адкрылі пасля рэканструкцыі мемарыяльны комплекс у вёсцы Шапуры. З гэтага мерапрыемства рэспубліканскі праект стартаваў у паўночным рэгіёне.