5 жніўня старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі Шуміліна да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2021".
Выязны прыём грамадзян правядзе міністр культуры Анатоль Маркевіч 5 жніўня ў Оршы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Батутыст Іван Літвіновіч, які заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе ў Токіа, 3 жніўня прыехаў у Віцебск. Каля цэнтра па скачках на батуце Іван сустрэўся з віцябчанамі.
Бронзавы медаль скакуна ў вышыню Максіма Недасекава прынёс удачу і Віцебскаму абласному комплекснаму цэнтру алімпійскага рэзерву. Менавіта туды будзе накіравана Br10 тыс. у рамках праекта "Алімпійскі выбар", паведамілі БЕЛТА ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.
Ваеннаслужачыя 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады напярэдадні прафесійнага свята правялі на плошчы Перамогі грандыёзнае шоу. Тут адбыўся канцэрт, працавалі інтэрактыўныя зоны. На сцэне выступіў ваенны аркестр 103-й брыгады, ансамбль "103 рэгіён", байцы разведвальна-дэсантнай роты з паказальнай праграмай. Інтэрактыўныя зоны ўключалі ў сябе катанне на БТР, "Каймане", квадрацыкле. Жадаючыя змаглі пераадолець палосы перашкод (разбураны мост, лабірынт, скалу), пачаставацца салдацкай кашай, чаем, паглядзець выстаўку стралковай зброі і ваеннай тэхнікі.
Канцэрт арганнай музыкі лаўрэата міжнародных конкурсаў Кацярыны Нікалаевай пройдзе 8 жніўня ў Сафійскім саборы ў Полацку, паведамляе БЕЛТА.
Збожжа новага ўраджаю паступае з 9 раёнаў Прыдзвінскага краю на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў. На 28 ліпеня прадпрыемства прыняло больш за 5 тыс. т харчовага збожжа.
У Аршанскім раёне 27 ліпеня ўшаноўвалі першы экіпаж-тысячнік з гаспадаркі "Межава-Агра". Бацька і сын Валянцін і Уладзіслаў Лапцінскія першымі ў паўночным рэгіёне пераадолелі тысячны намалот збожжавых, удваіх яны працуюць ужо чацвёрты сезон. Таксама ў гэты дзень ушаноўвалі камбайнера Аляксея Капашылава з СВК "Ларынаўка".
У Віцебскім абласным клінічным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі запусцілі новы камп'ютарны тамограф.
Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб эфектыўнасці і выніках работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі 2021 года" прайшло 23 ліпеня ва Ушачах.