Музей мапедаў у Віцебску атрымаў пастаянную прапіску

29.12.2021

Віцебскі музей мапедаў атрымаў сваю пастаянную прапіску. Пасля шматлікіх пераездаў унікальны праект прадпрымальніка Уладзіміра Гардзеева атрымаў уласныя памяшканні для стварэння экспазіцый. У Беларусі гэта адзіны музей такой тэхнікі. На новых плошчах праведзены ўжо рамонт асноўнай залы і выстаўлены 30 мапедаў. У экспазіцыі прадстаўлены мапеды ад 1957 года да 2000-х. Самая старая мадэль - мотавеласіпед У-901 ад Харкаўскага велазавода.