26 студзеня ў Віцебску прайшоў абласны сход удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці.
Пакуль у Італіі беларуская зборная выступала на этапе Кубка свету, на базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву таксама разгортвалася сур'ёзная барацьба - трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона сабраў амаль 170 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Юныя біятланісты спаборнічалі ў гонках з масавым стартам і змешаных эстафетах.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка азнаёміўся з работай ТАА "Чырвоны Бор ЭкаПрадукт" у Верхнядзвінскім раёне, дзе адкрылася новая вытворчасць па паглыбленай перапрацоўцы мяса дзічыны.
Маладыя работнікі Вацебскага абласнога ўпраўлення МНС ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі прысягу. Прыняцце прысягі для 44 новых работнікаў прайшло ўрачыста. Маладыя людзі ў Віцебску, Оршы і Полацку прынеслі прысягу на вернасць Радзіме. У Віцебску 14 навабранцаў прымалі ў рады ратавальнікаў у абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова.
Інсітнае мастацтва Віцебскай вобласці ў мінулым годзе прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. На працягу 2021 года работы гэтага напрамку пакажуць на перасовачнай выстаўцы ў гарадах паўночнага рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў абласным краязнаўчым музеі.
19 студзеня ў цэнтральнай паліклініцы Віцебска пачалася вакцынацыя медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. У першы дзень вакцыну "Спадарожнік V" прышчапілі больш як 60 работнікам.
У сувязі з узмацненнем марозу прадстаўнікі Чырвонага Крыжа ў Віцебску дапамагаюць людзям без сталага месца жыхарства. Ім выдаюць прадуктовыя і гігіенічныя наборы, а таксама частуюць гарачым чаем. Такая акцыя праходзіць на працягу апошніх гадоў, каб дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
Віцебскія ратавальнікі разам са спецыялістамі гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў правялі аперацыю па выратаванні лебедзяў, якія замярзалі на рацэ Віцьба. Выратаваных лебедзяў перадалі ў мясцовы заапарк, дзе яны перазімуюць і будуць адпушчаны.
З 12 снежня па 10 студзеня валанцёры Віцебскай гарадской арганізацыі БТЧК рэалізоўвалі маштабны традыцыйны дабрачынны праект "Навагодняя ёлка жаданняў". У буйнейшых гандлёвых аб'ектах абласнога цэнтра былі ўстаноўлены ёлкі, на якіх замест цацак віселі фатаграфіі выхаванцаў дзіцячага дома з іх пажаданнямі. Любы чалавек мог стаць чараўніком, купіўшы падарунак, пазначаны ў пажаданні. 14 студзеня выхаванцам Віцебскага дзіцячага дома былі ўручаны імянныя падарункі.
Музычны вечар "Навагодняя гісторыя" ў выкананні сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі прайшоў у абласным цэнтры. Аркестр выступіў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага.