Турысты з больш як 30 краін адпачываюць у санаторна-курортным комплексе «Пліса»

01.09.2022

Турысты з больш як 30 краін - Беларусі, Расіі і дзяржаў Еўропы - прыязджаюць на адпачынак і аздараўленне ў санаторна-курортны комплекс "Пліса", які размяшчаецца ў Глыбоцкім раёне. Гасцей тут сустракаюць дзіўнай прыгажосці віды на лес і возера Пліса. Жылы будынак адначасова гатовы размясціць да 400 турыстаў. Да паслуг адпачывальнікаў - лазневы комплекс, лячэбны корпус, більярдавая, амфітэатр з крытай эстрадай, спартыўныя пляцоўкі для тэніса, валейбола, міні-футбола і многае іншае.