Навіны вобласці

14.12.2022

Музыканты Віцебска і Санкт-Пецярбурга сумесна выступiлi на фестывалі Салярцінскага

Музыканты Віцебска і Санкт-Пецярбурга незапланавана сумесна выступiлi на Міжнародным музычным фестывалі І.І.Салярцінскага. Такую прапанову падчас круглага стала ў Віцебскай абласной філармоніі агучыў кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага аркестра рускіх народных інструментаў "Мяцеліца" заслужаны артыст Расіі Ігар Тонін. На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні прафесійнай ігры на народных інструментах і міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

13.12.2022

Мадэрнізаваны рэнтген-кабінет адкрылі ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі

Мадэрнізаваны рэнтген-кабінет пасля капітальнага рамонту адкрылі ў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. У абсталяваным кабінеце ўстаноўлены новыя стацыянарны рэнтгенаўскі дыягнастычны апарат "Космас 535". Новы апарат у разы скароціць час абследавання і павысіць яго якасць.

12.12.2022

Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканкамаў Віцебскай вобласці

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, старшынямі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Віцебскай вобласці.

09.12.2022

Каткі пачалі працаваць у Віцебску

У Віцебску пачалі працаваць два каткі каля культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра цэнтра культуры "Віцебск". Для наведвальнікаў тут працуе пункт пракату спартыўнага інвентару, дзе можна ўзяць напракат канькі.

08.12.2022

Выстава мастака-свяшчэнніка «Птушыны вянок» адкрылася ў Віцебску

У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася персанальная выстава Сяргея Сурыновіча "Птушыны вянок". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

07.12.2022

Капсулу з пасланнем нашчадкам заклалі пры будаўніцтве ТЛЦ у Віцебскім раёне

6 снежня капсулу з пасланнем нашчадкам заклалі на будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра ў Віцебскім раёне. Аб'ект увасобіць у сабе лепшыя тэхналогіі падобных цэнтраў, пабудаваных у краіне. Агульная плошча транспартна-лагістычнага цэнтра (ТЛЦ) "Віцебск-Белмытнясэрвіс" зойме больш за 9,7 га. Ён будзе разлічаны амаль на 130 машына- месцаў.

06.12.2022

Фестываль беларускага слова ў Віцебску прысвяцілі 140-годдзю з дня нараджэння Купалы і Коласа

Фестываль беларускага слова, які 5 снежня адкрыўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

05.12.2022

У Віцебску ўшанавалі памяць маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна

У Віцебску ўшанавалі памяць двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Баграмяна. Сёлета споўнілася 125 гадоў са дня нараджэння легендарнага палкаводца. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй вобласці. У віцебскай школе нумар 46, якая носіць імя героя, гасцей запрасілі ў музей. Экспанаты распавядаюць аб жыццёвым і баявым шляху Маршала Савецкага Саюза. Іван Баграмян - выбітная асоба. Дзякуючы яго палкаводніцкаму таленту, больш за тысячу населеных пунктаў Беларусі былі вызвалены ад ворага.

02.12.2022

Гала-канцэрт дабрачыннага праекта сабраў у Полацку больш за 150 людзей з інваліднасцю

Больш за 150 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі прынялі ўдзел у гала-канцэрце дабрачыннага творчага праекта "з верай, надзеяй, любоўю", які 1 снежня прайшоў у Полацку. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла аўтар і мастацкі кіраўнік праекта Юлія Кулькіна-Трызна.

01.12.2022

Конкурс музычнай крытыкі ўпершыню пройдзе на фестывалі Салярцінскага ў Віцебску

Конкурс музычнай крытыкі ўпершыню пройдзе на Міжнародным музычным фестывалі імя І.І. Салярцінскага ў Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Таццяна Савіцкая.