Навіны вобласці

22.04.2022

Полацкай ГЭС у гэтым годзе споўніцца 5 гадоў

Полацкая ГЭС, размешчаная на Заходняй Дзвіне прыкладна за 11 км вышэй па цячэнні ад Полацка, уведзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2017 года. Гадавая праектная выпрацоўка Полацкай ГЭС складае 112,2 млн кВт·годз, што дае магчымасць эканоміць для нашай рэспублікі 35,1 тыс. т у.п. за год.

21.04.2022

Аляксандр Субоцін наведаў ААТ «Полацк-Шкловалакно»

20 красавіка старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў ААТ "Полацк-Шкловалакно", дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства.

20.04.2022

Гаспадарка «Вядзерава» - лідар пасяўной кампаніі ў Бешанковіцкім раёне

Сяўба збожжавых ідзе ва ўнітарным прадпрыемстве "Вядзерава" Бешанковіцкага раёна. На 19 красавіка тут засеяна больш як палова ўсіх плошчаў. Усяго ў бягучым годзе гаспадарцы неабходна засеяць 1182 га збожжавымі і зернебабовымі.

19.04.2022

Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дзень нараджэння святочнай праграмай для дзяцей

У свой дзень нараджэння Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску правёў святочную забаўляльную праграму для юных жыхароў і гасцей горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

18.04.2022

Амаль 300 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прынялi ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Віцебская вобласць падчас рэспубліканскага суботніка плануе зарабіць больш за Br1 млн. Да рэспубліканскай акцыі далучыліся амаль 300 тыс. жыхароў вобласці.

15.04.2022

«Кубак касманаўтыкі» сабраў у Віцебску лідараў сусветнай спартыўнай акрабатыкі

Амаль 200 удзельнікаў з Беларусі і Расіі сабраў у Віцебску "Кубак касманаўтыкі" па спартыўнай акрабатыцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па спартыўнай акрабатыцы Ганна Дудкоўская.

14.04.2022

Актуальныя пытанні аховы здароўя абмеркавала Наталля Качанава з медыцынскай супольнасцю ў Полацку

Традыцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці Віцебскай вобласці правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 13 красавіка ў Полацку. У парадку дня былі пытанні аховы здароўя, актуальныя як для Віцебскай вобласці, у прыватнасці Полацкага раёна, так і ўсёй рэспублікі.

13.04.2022

У Оршы з-за рамонтных работ закрыюць мост праз Днепр

У Оршы амаль на суткі закрыюць мост праз Дняпро, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Аршанскага раённага выканаўчага камітэта.

12.04.2022

У Віцебску на рацэ Заходняя Дзвіна пасяліліся лебедзі

Сямейства лебедзяў было заўважана на рацэ Заходняя Дзвіна ў Віцебску.

11.04.2022

Раман Галоўчанка правёў нараду па тэме развіцця турызму ў Браслаўскім раёне

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Браслаў правёў нараду па тэме развіцця турызму на тэрыторыі Браслаўскага, Мёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў.