Беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы асвойваюць новыя рынкі. Адна з найбуйнейшых кампаній па перапрацоўцы рыбы ў Браславе актыўна супрацоўнічае з краінамі Сярэдняй Азіі. Завод не баіцца эксперыментаваць, але разам з тым захоўвае традыцыі вытворчасці і нашу фірменную якасць.
Пра творчасць вядомага рэжысёра тэатра і оперы Франка Дзэфірэлі раскажуць у Віцебскай абласной філармоніі на лекцыі цыкла Ad libitum, якая пройдзе 12 студзеня ў 19.00. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
9 студзеня ў рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" валанцёры БРСМ, піянеры і прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Віцебска наведалі і павіншавалі вязня канцлагераў, ветэрана працы Анатоля Пятровіча Прусакова і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Яфіма Аронавіча Соснера.
Сёння завяршыўся IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін пабываў на некалькіх прадпрыемствах Полацкага раёна, дзе азнаёміўся з іх вытворчай базай і перспектывамі развіцця. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці на свет з'явіліся тры малыя: адзін хлопчык і дзве дзяўчынкі. Першым у рэгіёне нарадзілася дзяўчынка ў Наваполацку. Затым малыя з'явіліся на свет у Віцебскім абласным радзільным доме. Кожныя суткі тут прымаюць да дзесяці родаў. Больш за палову - гэта нараджэнне другога і наступных дзяцей.
Мастакі і дызайнеры прадставяць кітайскія ліхтарыкі на выставе "СіЯй" у Віцебску. Арганізатары праекта агучылі даты правядзення экспазіцыі і крытэрыі адбору работ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца філіяла "Цэнтр нацыянальных культур" Цэнтра культуры "Віцебск" Аліса Стуканава.
У віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Эпоха вялікіх здзяйсненняў", прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння СССР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У пераднавагоднія дні, 30 і 31 снежня, у Віцебску на сцяне гарадской ратушы будуць дэманстраваць вядомыя і любімыя ўсімі навагоднія фільмы савецкай эпохі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская.
Пытанні арганізацыі электраацяплення, пераразмеркавання спецыяліста, спагнання запазычанасці за аказаныя паслугі, арганізацыі работы філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства і іншыя разгледзеў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Спікер правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ва Ушацкім раённым выканаўчым камітэце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.