Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый адзначылі ў Віцебску

03.08.2023

2 жніўня ў Віцебску маштабна адзначылі Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Урачыстасці пачаліся з мітынгу і ўрачыстага ўскладання кветак каля помніка "Дэсантнікам усіх пакаленняў", потым у 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, адбылося ўзнагароджванне ваеннаслужачых і паказальныя выступленні дэсантнікаў.