У рамках акцыі "Пісьменнікі краіны - Гарадку" старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч перадаў Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы 400 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.
"Дзень беларускага пісьменства - гэта вялікі комплекс мерапрыемстваў. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня, але работа прадстаўнікоў творчага асяроддзя, тых, хто захоўвае і прымнажае традыцыі беларускай зямлі ў сферы культуры, навукі праводзіцца на працягу ўсяго года, - адзначыў Ігар Бузоўскі ў час мерапрыемства. - Першым вынікам такой работы напярэдадні свята стала прэзентацыя кніг Саюза пісьменнікаў Беларусі і перадача 400 кніг з асабістымі аўтографамі аўтараў бібліятэцы Гарадка, дзе адбудуцца асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства".
ХХХ Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку 2-3 верасня.