25 мая для 86 выпускнікоў віцебскай гімназіі нумар 1 празвінеў апошні званок.
Полацк адзначыць сваё 1161-годдзе, асноўныя святочныя мерапрыемствы ў горадзе пройдуць з 26 па 28 мая. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
Спартыўны комплекс "Лядовая арэна" ў Оршы адкрыюць дзверы для II Гульняў краін СНД з 5 па 13 жніўня. Месца лёду тут на час зоймуць рынгі, а трыбуны - фанаты бокса. Паядынкі юных баксёраў запланаваны на перыяд з 6 па 12 чысло. Трэніровачнай базай стане спартыўны комплекс "Алімпіец". Абодва аб'екты, як і месцы размяшчэння дэлегацый, узмоцнена рыхтуюць да прыёму гасцей.
На сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Полацк-Шкловалакно" старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абмеркавала парадак дня і адказала на пытанні работнікаў прадпрыемства.
Усё больш новых фактаў аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны атрымоўваецца ўстанавіць і праз дзесяцігоддзі. Крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне пэўных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памочнікаў, якім атрымалася пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекаванні і мукі ў канцлагерах і гета. Гэта гісторыі сем'яў і нават цэлых вёсак, якія акупанты сцёрлі з твару зямлі. У Сенненскім раёне падняты астанкі мірных жыхароў, расстраляных у красавіку 42-га. Пасля экспертызы яны будуць перапахаваныя з усімі ўшанаваннямі.
Каля 20 лебедзяў пасяліліся на вадасховішчы ў вёсцы Сакольнікі Віцебскага раёна.
Выстава "У роднай хатцы ў калысцы, на палацях, на ложку" адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебску праўнучка Янкі Маўра, выдатнага беларускага дзіцячага пісьменніка, Васіліна Міцкевіч расказала студэнтам пра малавядомыя факты яго біяграфіі, сваяцтва з Якубам Коласам і ўнікальныя экспанаты выставы ў абласным краязнаўчым музеі, якая прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння класіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Полацкай гімназіі №2 у пачатку верасня адкрыюць першы ў Віцебскай вобласці Кікоінскі клас (Ісаак Кікоін - Расійскі акадэмік, фізік-ядзершчык, правёў дзяцінства ў Пскове і вучыўся ў школе №1. - заўв. БЕЛТА) у супрацоўніцтве з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар гімназіі Вольга Драгун.
Цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах многія Віцебскія школьнікі здавалі без асаблівага хвалявання. Хлопцы распавялі карэспандэнту БЕЛТА, як, па іх адчуваннях, яны справіліся з заданнямі, цi дапамог рэпетыцыйны экзамен і з якім настроем пойдуць на другое выпрабаванне.