Навіны вобласці

09.02.2023

Флагману беларускай нафтаперапрацоўкі спаўняецца 60 гадоў

9 лютага флагман беларускай нафтаперапрацоўкі ААТ "Нафтан" адзначыць 60-годдзе. Будаўніцтва завода пачалося па распараджэнні Савета Міністраў СССР ад 6 жніўня 1958 года. Праз пяць гадоў - 9 лютага 1963 года - тут быў атрыманы першы беларускі бензін. Гэта дата лічыцца днём нараджэння "Нафтана".

08.02.2023

Ад электраманцёра да страхара: 130 пасад у ЖРЭТ Віцебска прапануюць на кірмашы вакансій

Беспрацоўным прапануюць 130 пасад у дзяржаўным прадпрыемстве «ЖРЭТ Віцебска» падчас кірмашу вакансій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама.

07.02.2023

«Імгненні часу» прадставiлi на фотавыставе Сяргея Шалянка ў Віцебску

Гарадскія пейзажы з незвычайных ракурсаў прадставяць у Віцебску на выставе работ Сяргея Шалянка "Імгненні часу". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі куратары праекта ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.

06.02.2023

Рамонт жылля, атрыманне грамадзянства, садзейнічанне бізнесу: Уладзімір Андрэйчанка правёў прыём грамадзян у Докшыцах

Звароты па пытаннях атрымання ў спадчыну маёмасці, рамонту жылля, падаткаабкладання, садзейнічання бізнесу і іншыя разгледзеў у час асабістага прыёму грамадзян у Докшыцах старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Докшыцкім райвыканкаме.

03.02.2023

Прайсці квэст «Начная лыжня» з выпрабаваннямі для дарослых і дзяцей запрашаюць у Полацку

Сёння ў Полацку ў гарадскім парку пройдзе прысвечаны Году міру і стварэння начны лыжны квэст з выпрабаваннямі для дарослых і дзяцей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

02.02.2023

Уладзімір Андрэйчанка правядзе 3 лютага асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім райвыканкаме

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правядзе 3 лютага асабісты прыём грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

01.02.2023

Аўтамарафон у гонар 85-годдзя Віцебскай вобласці пройдзе па ўсіх райцэнтрах паўночнага рэгіёна

Аўтамарафон "85 гадоў пад небам Віцебшчыны", прысвечаны значнай даце вобласці, пройдзе з 6 па 10 лютага па ўсіх раённых цэнтрах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

31.01.2023

Аспірант ВДУ атрымаў стыпендыю Прэзідэнта за распрацоўку метаду віртуальнага архівавання

Аспірант Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Аляксандр Сяргееў стаў уладальнікам стыпендыі Прэзідэнта Беларусі за распрацоўку ў сферы віртуальнага архівавання. Аляксандр займаецца распрацоўкай і ўкараненнем метаду віртуальнага архівавання, захоўвання і забеспячэння аддаленай работы з музейнымі фондамі і асобнымі экспанатамі з дапамогай стварэння лічбавых трохмерных копій матэрыяльных аб'ектаў шляхам фотаграметрычнага сканіравання. Таксама ён працуе над развіццём спецыялізаванай фотастудыі, дзе будуць займацца алічбоўкай розных аб'ектаў. Падобных студый у Беларусі яшчэ няма, і такі інтэлектуальны і інавацыйны прадукт мог бы стаць яшчэ імпартазамяшчальным.

30.01.2023

55 гадоў Музею гісторыі і культуры г.Наваполацка

У чэрвені 2023 года адзін з самых маладых гарадоў краіны Наваполацк адзначыць 65-годдзе. Гісторыя горада адлюстравана ў экспазіцыях чатырох тэматычных залаў Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка, які быў адкрыты ў 1968 годзе як гарадскі музей працоўнай славы. Залы музея прысвечаны гісторыі ўзнікнення горада, прамысловым прадпрыемствам, спартыўным дасягненням, гарадскім сацыяльна-культурным і грамадскім арганізацыям.

27.01.2023

Новасібірскае прадпрыемства па выпуску аэразоляў мае намер нарасціць закупкі белай бляхі ў завода ў Мёрах

АТ "Сібіяр", якое з'яўляецца ў Расіі буйным заводам па выпуску бытавой аэразольнай прадукцыі і парфумерна-касметычных сродкаў, мае намер нарасціць закупкі белай бляхі ў беларускага завода. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках наведвання гэтага прадпрыемства паслом Дзмітрыем Крутым.