Паказ прэм'ер, тэатральны капуснік і забаўляльную праграму рыхтуюць да дня нараджэння Беларускага тэатра "Лялька" ў Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У Віцебскай абласной філармоніі выступіла расійская фолк-група "Кудзесы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Сёння БРСМ пры падтрымцы вядучых канфесій дае старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік валанцёрскага руху "Добрае сэрца" Аляксандра Ганчарова.
Амаль 30 кіроўцаў, якія селі за руль без правоў кіравання транспартным сродкам, затрыманы ў Віцебскай вобласці за выхадныя. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Імёны ўдзельнікаў міжнародных конкурсаў "Славянскага базару" ад розных краін стануць вядомы ў другой палавіне красавіка. Аб гэтым пасля прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звыш 30 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў і рабочых падрыхтаваў за 60 гадоў свайго існавання Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж. Заснаваны ён 5 ліпеня 1963 года як база для падрыхтоўкі спецыялістаў для ўзводзімага нафтаперапрацоўчага комплексу Наваполацка і іншых прадпрыемстваў. Сёння каледж рыхтуе спецыялістаў па пяці спецыяльнасцях. Для іх навучання тут створаны ўсе ўмовы: вучэбныя кабінеты, майстэрні і лабараторыі аснашчаны сучасным абсталяваннем, камп'ютарнай тэхнікай і многім іншым.
Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставiлi на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) тканыя ўручную аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Студэнткі пяці ВНУ Віцебска, якія прадстаўляюць маладзёжнае крыло абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, пабывалі ў рабочым кабінеце старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і паразмаўлялі з кіраўніком вобласці. Дзяўчатам прапанавалі пасядзець у крэсле старшыні аблвыканкама, зрабіць памятныя фота. Аляксандр Субоцін прадэманстраваў беларускі смартфон, па якім ён можа звязацца з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў.
23 сакавіка адбылося адкрытае пасяджэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 г. нумар 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці". З дакладам выступіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў.