У Віцебску зацвілі сады. Першымі парадавалі жыхароў і гасцей горада ўбраннем раннія слівы і вішні, а ў хуткім часе зацвітуць яблыні і грушы.
Мітынг у рамках эстафеты прайшоў у Полацку каля скульптурна-манументальнай кампазіцыі "Пагранічнікам усіх пакаленняў", якую ваеннаслужачыя пагранатрада адкрылі ў мінулым годзе. Наступнымі прыпынкамі ў маршруце групы стануць Браслаў і пагранічная застава "Плюсы", якая знаходзіцца на беларуска-латвійскім участку. Маштабную памятную кампанію беларускія пагранічнікі праводзяць сёмы раз.
Пасылы, адлюстраваныя ў праекце закона "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці", запатрабуюць змяніць 23 кодэксы і 450 законаў. Аб гэтым на сустрэчы з прадпрымальнікамі Віцебскай вобласці паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выстаўка плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны "Гэты дзень мы набліжалі як маглі", прысвечаная Перамозе савецкага народа, адкрылася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
4 мая ў мемарыяльным комплексе "Прарыў" ва Ушацкім раёне прайшла абласная патрыятычная акцыя "Прарыў Перамогі", прысвечаная 79-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы павінны быць адзінымі, з'яднанымі - у гэтым залог нацыянальнай бяспекі, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка зробіць 3 мая рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару Віцебскай вобласці і горада Віцебска пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2022 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
У Віцебску ўжо распусціліся цюльпаны. Гараджане з радасцю любуюцца кветкамі горада і робяць яркія здымкі.
Аксана Пагарэлава - педагог-псіхолаг Кастрычніцкага дзіцячага сада Віцебскага раёна і шматдзетная мама. У яе трое сваіх дзяцей, а таксама амаль 120 выхаванцаў у дзіцячым садзе. Як адзначыла Аксана, яе работа - гэта яе душа, і галоўная ўмова, пры якой педагог будзе паспяховы ў сваёй рабоце, - гэта любоў да дзяцей. Яна член пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", пераможца абласнога конкурсу "Жанчына года-2022" у намінацыі "Мацярынская слава".