Віцебскі медуніверсітэт - адна з буйнейшых вышэйшых устаноў адукацыі ў Беларусі

01.12.2023

Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт - адна з буйнейшых вышэйшых устаноў адукацыі ў Беларусі. Цяпер у сценах універсітэта праходзяць навучанне больш за 7 тыс. студэнтаў і слухачоў. Амаль 1600 студэнтаў з 42 краін вучацца на факультэце падрыхтоўкі замежных грамадзян. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі ўрачоў, правізараў, стаматолагаў, а таксама навуковых, навукова-педагагічных работнікаў.