Збор па тэрытарыяльнай абароне праходзіць у Віцебскім раёне

23.11.2023

Амаль 150 чалавек прымаюць удзел у зборы кіраўнікоў органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Беларусі ў Віцебскім раёне. Штогадовы збор праходзіць на палігоне 103-й Віцебскай гвардзейскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады "Лосвіда". Яны праводзяцца з мэтай павышэння ўзроўню абучанасці афіцэраў і груп напрамкаў тэрытарыяльнай абароны ваенных камісарыятаў абласцей і раёнаў у пытаннях падрыхтоўкі да выканання задач па абароне на месцах.