Браслаўскі раён заключыў дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з італьянскім муніцыпалітэтам Рандаца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Важная і ўсім вядомая ўстаноўка: па камфорце, сацыяльнай інфраструктуры, даступнасці медыцынскіх паслуг жыхары невялікіх населеных пунктаў не павінны быць ушчэмленыя. Дзяржава павінна ствараць камфортныя ўмовы кожнаму, незалежна ад таго, жыве чалавек у сталіцы, абласным горадзе, райцэнтры або невялікай вёсцы. Гэта на жорсткім кантролі ў тым ліку і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Выязныя прыёмы грамадзян даюць рэальную карціну аб жыцці рэгіёнаў. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Уладзімір Андрэйчанка пагаварыў з жыхарамі Докшыцкага раёна. Некалькі пытанняў датычыліся рамонту дарог у навакольных вёсках. Спікер ніжняй палаты падкрэсліў, што падтрыманню дарожнай сеткі ў належным стане трэба надаваць пільную ўвагу. Таксама ўзнімалася тэма добраўпарадкавання. Людзі прыйшлі з ініцыятывамі, як зрабіць жыццё вяскоўцаў больш камфортным.
Пытанні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і магчымасць стварэння адзінага банка даных маладых вучоных абмеркавалі на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры, навуцы і адукацыі, якое прайшло ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры, навуцы і адукацыі адбудзецца 31 мая ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
На сольным канцэрце артыстка Віцебскай абласной філармоніі Вераніка Саўчанка выканае арыі з вядомых опер. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з навучэнцамі 11-х класаў Полацкага кадэцкага вучылішча.
25 мая для 86 выпускнікоў віцебскай гімназіі нумар 1 празвінеў апошні званок.
Полацк адзначыць сваё 1161-годдзе, асноўныя святочныя мерапрыемствы ў горадзе пройдуць з 26 па 28 мая. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
Спартыўны комплекс "Лядовая арэна" ў Оршы адкрыюць дзверы для II Гульняў краін СНД з 5 па 13 жніўня. Месца лёду тут на час зоймуць рынгі, а трыбуны - фанаты бокса. Паядынкі юных баксёраў запланаваны на перыяд з 6 па 12 чысло. Трэніровачнай базай стане спартыўны комплекс "Алімпіец". Абодва аб'екты, як і месцы размяшчэння дэлегацый, узмоцнена рыхтуюць да прыёму гасцей.