Развіццё тэхнічнага мыслення, уцягванне ў краязнаўчую работу, гатовы педагагічны кейс для стварэння пазнавальных праграм у іншых рэгіёнах - пра асаблівасці сумеснага праекта віцебскіх педагогаў, школьнікаў і дэсантнікаў "Палёт над Віцебскам" карэспандэнту БЕЛТА распавяла педагог дадатковай адукацыі Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Белазорава.
Сельгаспрадпрыемствы паўночнага рэгіёна здаюць ураджай збожжавых гэтага года на перапрацоўку і захоўванне ў вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў", у тым ліку ў кошт дзяржзаказу. Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Чыжык распавёў карэспандэнту БЕЛТА, хто лідзіруе сярод раёнаў Віцебшчыны.
Масавыя забойствы мірных грамадзян у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці захопнікі вялі па "германскіх вышуковых кнігах" з імёнамі партыйных актывістаў і членаў іх сем'яў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Агульная колькасць загінулых невядомая, але ў кожнай з шасці ям парэшткі людзей ляжаць у тры пласта. Пра гэта заявіў журналістам пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат на выяўленым у Полацкім раёне месцы расстрэлу і пахавання мірных грамадзян часоў 1941 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Бярэзінскі біясферны запаведнік шосты раз прыме фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока", які адбудзецца 9-10 жніўня. Чым на гэты раз ён здзівіць гасцей, карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік дырэктара па турызме прыродаахоўнай установы Аляксандр Волчак.
Хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай "Адзігітрыя", адбудзецца 5-9 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
У Віцебскім раёне сельгаспрадпрыемствы прыступілі да масавай уборкі збожжавых, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага райвыканкама Пётр Карэнковіч.
24-гадовы кіроўца аўтобуса з Віцебска Пётр Чысцякоў стаў пераможцам у сваёй катэгорыі на міжнародным конкурсе прафмайстэрства. Яму ўручылі ключы ад новага транспарту. Малады спецыяліст ААТ "Віцебскаблаўтатранс" распавёў карэспандэнту БЕЛТА, чаму прыйшоў працаваць у аўтапарк, як у экстрэмальна кароткія тэрміны рыхтаваўся да спаборніцтваў і якім чынам нешчаслівыя чыслы прынеслі яму поспех.
У Віцебскім раёне на ўборцы збожжавых аграрыі дзейнічаюць асцярожна, каб не страціць тэхніку і максімальна захаваць ураджай. З якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца сёлета на палях, карэспандэнту БЕЛТА распавялі ў ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка".
Каля 60 школьнікаў Віцебскай вобласці сабраў дзень адчыненых дзвярэй ваенна-патрыятычнага клуба "Віцязь", які прайшоў у вайсковай часці 5524, перадае карэспандэнт БЕЛТА.