З 21 па 26 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск" праходзяць Дні нацыянальнай культуры Індыі. Жыхары і госці горада могуць азнаёміцца з цудоўнай, казачнай і цікавай краінай Паўднёвай Азіі. На працягу шасці дзён наведвальнікаў чакаюць майстар-класы па ёзе, мехендзі (мастацтва размалёўкі хной на целе), гастранамічныя і мастацкія падарожжы, кінапаказы лепшых балівудскіх фільмаў. Завершыць Дні нацыянальнай культуры вечарына Bollywood party з топавымі дыджэямі Віцебска.
Міжнародны турнір па танцавальным спорце "Віцебская сняжынка" 36-ы раз прайшоў у Віцебску. У спаборніцтвах прымалi удзел больш за 550 пар юных і дарослых спартсменаў з дзевяці краін.
Чэмпіянат сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл па армейскім рукапашным баі праходзіць на базе 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады. Усяго за званне лепшых змагаюцца амаль 40 чалавек.
Адкрыты фестываль па зімовым плаванні "Традыцыйныя вадохрышчанскія купанні "Полацкая купель - 2022" прайшоў у Полацкім раёне. На беразе Бельчыцкага штучнага вадаёма пад Полацкам сабраліся 30 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Арганізатарамі фестывалю сталі Полацкі райвыканкам, раённая арганізацыя "Белая Русь" і спартыўны клуб "Белы мядзведзь".
Віцебская абласная філармонія запускае музычны праект Ad libitum, у час якога слухачам раскажуць аб гісторыі музыкі і выканальніцкага мастацтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
З 21 па 26 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдуць дні нацыянальнай культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Агароднікі ўнітарнага прадпрыемства "Рудакова" Віцебскага раёна пачалі збор новага ўраджаю. Яны сабралі 8 т агуркоў.
13 студзеня з Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома выпісалася жыхарка Наваполацка, якая перанесла COVID-19 у цяжкай форме.
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся выставачны праект калекцыянераў Алены і Алега Карпіцкіх "А ў дзяцінства зазірнуць так хочацца", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
11 студзеня ў Віцебскім аблвыканкаме прайшла нарада з актывам Віцебскай вобласці "Канстытуцыя. Абмеркаванне. Рэферэндум". У яе рабоце прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.