Дзве мадэрнізаваныя рэнтген-аперацыйныя ў складзе ангіяграфічных кабінетаў адкрылі ў Віцебскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры і абласной клінічнай бальніцы напярэдадні Дня медыцынскага работніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэгіянальны семінар Digital Day Vitebsk збярэ 11 чэрвеня больш за 100 удзельнікаў у афлайн- і анлайн-фармаце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
9 чэрвеня ў Полацку праходзіць выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Духоўна-асветная спадчына Ефрасінні Полацкай як фундаментальная аснова захавання традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа".
Заключны дзень спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі" сабраў каля 25 тыс. удзельнікаў і гасцей, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт.
5 чэрвеня ў Полацку прайшлi ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. У Крыжаўзвіжанскім саборы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначалiў Боскую літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастыраў і духавенства. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялi ўдзел тысячы паломнікаў, свяшчэннікі, ігуменні манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў.
Пытанні рамонту дарог, жылога дома, гандлёвага забеспячэння ў вёсцы, падключэння электраацяплення разгледзеў на першым выязным асабістым прыёме грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Гарадку памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.
У Віцебску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра. Прадстаўнікі студатрадаў і раённых штабоў працоўных спраў з усяго паўночнага рэгіёна сабраліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" пройдзе з 5 па 7 чэрвеня ў Паставах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
Язда з блізкім святлом фар, правілы перавозкі дзяцей у аўтамабілях - супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычны рэйд у Віцебску ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
30 і 31 мая Полацк адзначыць Дзень горада пад дэвізам "Захоўваючы традыцыі - будуем будучыню". Што чакае ў святочныя дні жыхароў і гасцей старажытнага горада Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.