Міжнародны прэс-цэнтр на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе працаваць у новым фармаце. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі напярэдадні форуму расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзень горада Віцебска будзе адзначацца з 26 па 29 чэрвеня. У Віцебскім гарвыканкаме карэспандэнту БЕЛТА распавялі, якая праграма чакае жыхароў і гасцей абласнога цэнтра.
У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 39 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Урач-траўматолаг-артапед 2-га траўматолага-артапедычнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (ВАКБ) Мікалай Махначоў - лаўрэат рэспубліканскага конкурсу "Урач года" па выніках 2024 года. Адзін з самых маладых загадчыкадчыкаў аддзяленняў у ВАКБ Мікалай Махначоў прыйшоў у медыцыну па слядах бацькоў. За ўвесь час работы ў Мікалая ніколі не ўзнікала жадання паспрабаваць сябе ў іншай прафесіі. За апошні час траўматалагічная служба Віцебскай вобласці значна прырасла ў тэхнічным плане: новае абсталяванне, магчымасці для набыцця імпартных складнікаў і камплектаў для эндапратэзавання далі магчымасць у разы скараціць чэргі пацыентаў, якія чакаюць аперацыі па замене суставаў. У год цяпер выконваецца па 200 аперацый па эндапратэзаванні, і гэта акрамя аператыўных умяшанняў іншых напрамкаў.
Валанцёрскія ініцыятывы, добраўпарадкаванне на берагах рэк - удзельнікі пасяджэння сумеснай беларуска-расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў, якое прайшло ў Віцебску, расказалі аб праектах і перспектывах узаемадзеяння.
У абласным патрыятычным форуме "Нашчадкі Перамогі", які пройдзе ў Оршы 19 чэрвеня, прымуць удзел каля 500 чалавек з усяго рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.
Абнаўленне галоўнай сцэны канцэртнай залы "Віцебск" завяршаецца ў абласным цэнтры. Спецыялісты праводзяць мантаж новага абсталявання. На змену механічнаму прыйшло найноўшае лічбавае, якое дазволіць хутка ўсталёўваць і змяняць дэкарацыі, рэалізоўваць любыя мастацкія і рэжысёрскія задумкі. Рэканструкцыя завяршылася і на малой сцэне канцэртнай залы.
16 чэрвеня прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
На дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 13 нецвярозых вадзіцеляў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі 11 чэрвеня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прысвечаная патрыятычнаму служэнню Праваслаўнай царквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.