Навіны вобласці

14.07.2022

Дзень моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску» пройдзе 16 ліпеня

Дзень моладзі "БРСМ: 20 гадоў разам!" пройдзе 16 ліпеня ў рамках афіцыйнай праграмы XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.

13.07.2022

Больш як 800 чалавек ужо акрэдытаваны на «Славянскім базары ў Віцебску»

10 ліпеня пачалася акрэдытацыя ўдзельнікаў і гасцей XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". На сённяшні дзень акрэдытаваны ўжо больш як 800 чалавек.

12.07.2022

Віцебск рыхтуецца да адкрыцця фестывалю «Славянскі базар»

14 ліпеня на галоўнай пляцоўцы Летняга амфітэатра ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю "Славянскі базар". У абласным цэнтры ідуць апошнія прыгатаванні да адкрыцця.

11.07.2022

У Віцебску адзначылі дзень нараджэння Марка Шагала

У Доме-музеі Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы ў Віцебску адбыўся тэатральна-музычны інтэрактыў "З днём нараджэння, Марк!", прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння майстра.

08.07.2022

На галоўнай пляцоўцы «Славянскага базару ў Віцебску» манціруюць абсталяванне

Мантаж абсталявання і афармленне сцэны ідзе на галоўнай пляцоўцы ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

07.07.2022

Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы «Славянскага базару» прайшло ў Віцебску

6 ліпеня ў Віцебску прайшло пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі.

06.07.2022

Новы апарат МРТ увялі ў работу ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы

У аддзяленні прамянёвай дыягностыкі Полацкага міжраённага анкалагічнага дыспансера Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы адбыўся ўвод у эксплуатацыю магнітна-рэзананснага тамографа.

05.07.2022

Ганна Іванова з Віцебска стала пераможцай конкурсу грацыі і таленту «Каралева студэнцтва 2022»

Студэнтка 2-га курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ) Ганна Іванова нядаўна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту "Каралева студэнцтва 2022", які праводзіўся пад эгідай БРСМ. У Ганны перспектыўная прафесія: у будучым яна стане эканамістам-інжынерам на прадпрыемстве лёгкай прамысловасці.

04.07.2022

Віцябчане адсвяткавалi Дзень Незалежнасці

Выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, работа атракцыёнаў і шмат іншага было арганізавана ў Дзень Незалежнасці для гараджан і гасцей горада у Віцебску.

01.07.2022

Вечар джазавай музыкі ў фармаце open-air прадставіла Віцебская абласная філармонія

Віцебская філармонія прадставіла дэбютную джазавую праграму Summer Jam на зыходзе дня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.