Навіны вобласці

03.10.2025

Прававы клас "Юны пракурор" адкрылі ў Віцебскай школе

2 кастрычніка ў віцебскай сярэдняй школе нумар 34 адкрылі прававы клас "Юны пракурор". Для дзяцей, якія выбралі прававую спецыялізацыю, вучоба ў такім класе адкрывае шырокія магчымасці. Гэта не толькі паглыбленае вывучэнне профільных дысцыплін, але і практычныя заняткі з дзеючымі пракурорамі, выезды на месцы і дапамогу ў расследаваннях.

02.10.2025

Кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага" ўзросту прайшоў у Віцебску

1 кастрычніка ў дзяржаўнай службе занятасці Віцебска ў рамках рэспубліканскага кірмашу прайшоў маштабны кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага" ўзросту і людзей з інваліднасцю, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі. У кірмашы прынялі ўдзел каля 20 вядучых прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебска, якія прадставілі больш за 100 вакансій. Сярод прапаноў - варыянты з няпоўным рабочым днём і часовым працаўладкаваннем.

01.10.2025

Зноў школьны званок і кантрольная. Для віцябчан залатога ўзросту правялі "Урок жыцця"

Напярэдадні Дня пажылых людзей для віцябчан залатога ўзросту арганізавалі "Урок жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

30.09.2025

У жылым фондзе Віцебскай вобласці ацяпленне ўключаць 30 верасня

У Віцебскай вобласці ацяпленне ў жылфондзе падключаць з 30 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

29.09.2025

Стаўка на арэнднае жыллё. Што зменіцца ў будгаліне Віцебскай вобласці ў 2026 годзе

У Віцебскай вобласці ў 2026 годзе будзе рабіцца стаўка на ўзвядзенне арэнднага жылля ў раёнах, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць, каб замацаваць кадры. Пра гэта журналістам на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама Андрэй Галяковіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26.09.2025

Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з адходамі плануюць адкрыць у лістападзе

Будаўніцтва Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) выйшла на фінальную стадыю. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар УП "Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў" Сяргей Вялюга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

25.09.2025

Сады, школы, бальніцы. Ацяпленне на аб'ектах сацсферы Віцебскай вобласці ўключаць з 25 верасня

У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон у аб'ектах сацыяльнай сферы пачнецца з 25 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

24.09.2025

"Такога ты ў падручніках не знойдзеш". У Віцебску прэзентавалі выданне "Невядомыя старонкі вайны"

У створанай беларускімі дэпутатамі кнізе "Невядомыя старонкі вайны" сабраны гісторыі з розных куткоў краіны пра людзей, чыё жыццё звязана з Вялікай Айчыннай. Пра гэта на прэзентацыі выдання ў Віцебску журналістам распавяла ідэйны натхняльнік і адзін з аўтараў праекта - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Астапенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

23.09.2025

Легендарнай "Несцеркай" адкрылі юбілейны 100-ы сезон артысты Коласаўскага тэатра

100-ы, юбілейнай сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем "Несцерка". Упершыню гэта камедыя была пастаўлена 18 мая 1941 года, у кастрычніку 2006 года спектакль быў абноўлены. На вялікую сцэну сыграць гэты знакаміты спектакль выйшаў увесь Коласаўскі тэатр. Галоўную ролю адыграў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пётр Ламан.

22.09.2025

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "SuperПРОФІ-2025" прайшоў у Віцебску

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь "SuperПРОФІ-2025" прайшоў у Віцебску. У конкурсе прынялi ўдзел 66 удзельнікаў з розных раёнаў Віцебскай вобласці ў 16 намінацыях.