Унікальныя графіці знайшлі ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку. Адзін з надпісаў з'яўляецца сенсацыйным. Такую інфармацыю размясціў на сваім сайце Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Браслаўскага райвыканкама, дзе было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Браслаўскага раёна за 2023 год, I квартал 2024 года і задачах на 2024 год.
У Оршы з 24 па 27 красавіка пройдуць XII Міжнародны эканамічны форум і ХІІІ Рэспубліканская ўніверсальная выстаўка-кірмаш "Аршанскія традыцыі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.
У Шуміліна заклалі алею герояў-лётчыкаў, паведамілі БЕЛТА ў Мінлясгасе.
15 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава наведала ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат", дзе азнаёмілася з працэсам вытворчасці згушчанага малака, упакоўкі прадукцыі. Акрамя азнаямлення з вытворчымі магутнасцямі Глыбоцкага МКК, Наталля Качанава праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.
У Віцебску прайшлi традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі", у якіх удзельнічалi прадстаўнікі Беларусі і Расіі. У бягучым годзе спаборніцтвы, прысвечаныя Дню касманаўтыкі, праводзiлiся 19-ы раз. На "Кубак касманаўтыкі" прыехалі амаль 100 удзельнікаў з шасці беларускіх гарадоў - Віцебска, Мінска, Баранавіч, Магілёва, Вілейкі, Гомеля, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі, якія прыбылі з Калінінграда.
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мітынг на Успенскай горцы сабраў сведак тых страшных падзей, прадстаўнікоў гарадской улады, ведамстваў, арганізацый, моладзь і неабыякавых жыхароў горада. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых і ўсклалі вянкі і кветкі да воінскага пахавання.
У ходзе тактычных вучэнняў з 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай на палігоне "Лепельскі" прайшоў тактычны розыгрыш, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У конкурсе на лепшага аратага Шумілінскага раёна прынялі ўдзел дзевяць механізатараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.