У гэтым годзе памяняецца фармат выступлення ўдзельнікаў XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск".
"У першы дзень канкурсанты выканаюць сусветны хіт. У другім аддзяленні выступіць Сяргей Лазараў. Гэта той артыст, які цікавы моладзі. Пацвярджэннем яго поспехаў служыць удзел у многіх міжнародных конкурсах. Што датычыцца другога конкурснага дня, які будзе традыцыйна сумешчаны з закрыццём фестывалю, на наш погляд, будзе лагічна, калі на ім будуць выконвацца славянскія хіты ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Акрамя канкурсантаў, на сцэне будуць выступаць зоркі першай велічыні", - расказаў Глеб Лапіцкі.
У ХХІІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе таксама змяніліся ўмовы для выканаўцаў. У першы конкурсны дзень яны прадставяць саўндтрэкі з мультфільмаў, а ў другі - песню на адной са славянскіх моў.
У дзяцей будзе адзін свабодны дзень - экскурсійны выхадны, калі хлопчыкам і дзяўчынкам пакажуць галоўныя выдатныя мясціны фестывальнай сталіцы. Гэта дасць магчымасць гасцям і жыхарам Сінявокай па-новаму паглядзець на горад, дзе праходзіць адна са знакавых культурных падзей нашай рэспублікі.