Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» адкрыўся ў Віцебску

03.12.2021

2 снежня ў Віцебскім аблвыканкаме ў анлайн-фармаце адкрыўся IX Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы". У форуме прымаюць удзел больш за 30 бізнес-дэлегацый, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з 15 краін. Міжнародны эканамічны форум з'яўляецца традыцыйнай пляцоўкай для прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу прадпрыемстваў і раёнаў Віцебскай вобласці.