Навіны вобласці

26.02.2021

Дакрануцца да традыцый англійскага чаяпіцця прапануюць на выстаўцы ў Віцебску

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася выстаўка бляшанак, скрынак і шкатулак для чаю з прыватнай калекцыі Сяргея Лашкова "Five o'clock. Чай па-англійскі", паведамілі БЕЛТА ў музеі.

25.02.2021

Салдаты і тэхніка ў мініяцюры - у Віцебску адкрылася выстаўка прыватных калекцый пра вайну

Выстаўка "Гісторыя ў мініяцюры" сёння адкрылася ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Экспазіцыя прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

24.02.2021

Акцыю памяці правялі ўдзельнікі аўтапрабегу ў Віцебску

У Віцебску 23 лютага прайшоў аўтапрабег з урачыстым ускладаннем кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Акцыя прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.

23.02.2021

Віцебская ветакадэмія ўзяла пад апеку зубра з гарадскога заапарка

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ) падпісала дагавор з гарадскім заапаркам. Установа адукацыі ўзяла пад апеку мясцовага зубра Барыса. Ветэрынарная акадэмія будзе раз на месяц пастаўляць прадукты харчавання для Барыса. Сутачны рацыён у сямігадовага гіганта значны - 15 кг сена, 5-7 кг збожжа і каля 8 кг вгародніны.

22.02.2021

Лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года» ўзнагародзілі ў Віцебску

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі "Чалавек года Віцебшчыны-2020" прайшла ў Віцебску.

19.02.2021

Выстава работ Васіля Сіманковіча і Дзіны Даўгяла адкрылася ў Віцебску

18 лютага ў Віцебскім абласным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава работ Васіля Сіманковіча і Дзіны Даўгяла.

18.02.2021

Віцебскаму гарадскому музею воінаў-інтэрнацыяналістаў 25 гадоў

25 гадоў таму ў Віцебску адкрыўся адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане. У ім беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме беларусаў, якія ваявалі ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. Экспазіцыя перадае атмасферу і адлюстроўвае падзеі таго часу праз дакументы, фатаграфіі, узнагародныя знакі загінулых суайчыннікаў, іх пісьмы родным, праз захаваную зброю, бронекамізэлькі, міны. У фондах больш за 8 тыс. экспанатаў.

17.02.2021

Іна Ільюшчанка - лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны»

Намесніку галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Іне Ільюшчанка прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў абласным цэнтры 19 лютага.

16.02.2021

«Зімовыя старты-2021» прайшлі ў Віцебску

У Віцебску прайшло зімовае культурна-спартыўнае свята "Зімовыя старты - 2021". У праграме свята былі лыжныя забегі, спаборніцтвы па перацягванні каната, жартоўная паласа перашкод, армрэстлінг, дартс і іншыя спаборніцтвы, конкурсы і гульні. Арганізатар мерапрыемства - адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебска.

15.02.2021

Аксане Федарчук прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны»

Загадчыцы аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы ўрачу-пульманолагу Аксане Федарчук прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Сацыяльная сфера" (ахова здароўя) яна ўдастоена рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 9 лютага 2021 года.