У спаборніцтве прымуць удзел 19 цыркавых калектываў з усіх абласцей і Мінска, майстэрства пакажуць больш за 200 чалавек. Конкурс пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 15 гадоў уключна і ад 16 гадоў. Вызначаць лепшых будуць у намінацыях "Акрабатыка", "Паветраная гімнастыка", "Эквілібрыстыка" і "Арыгінальны жанр".
Двухдзённая праграма свята таксама ўключае конкурс аматарскіх цыркавых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, цыркавых паказаў, правядзенне майстар-класаў і іншыя мерапрыемствы.
Арганізатары конкурсу "Арэна-2021" - Міністэрства культуры, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Аршанскі райвыканкам.