Навіны рэгіёну

12.09.2023

Унікальны адукацыйны праект стартаваў у Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2

У Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 стартаваў унікальны ў нашай краіне адукацыйны праект.

У рамках пагаднення з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам сёння ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыты кікоінскі клас - першы ў Беларусі.

12.09.2023

13 верасня будзе праходзіць актыўная фаза вучэнняў у рамках навучальнага збору тэрытарыяльнай абароны Полацкага раёна

13 верасня 2023 года з 10.00 да 13.00 будзе праходзіць актыўная фаза вучэнняў з прымяненнем форм імітацый у рамках навучальнага збору тэрытарыяльнай абароны Полацкага раёна.

12.09.2023

Асабісты прыём грамадзян

20 верасня 2023 г. у г. Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. № 212 (Полацкі раённы выканаўчы камітэт) з 11.00 да 13.00 будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян Міклашэвіч Пётр Пятровіч Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

12.09.2023

Да ўвагі!

16 верасня 2023 г. з 09.00 да 12.00 Старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Іванавіч Марковіч правядзе прамую лінію па тэлефоне 43 92 25.

12.09.2023

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе

У рамках рэалізацыі пункта 23 Дадатку 2 да Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2021 г. № 56, з мэтай стварэння адзінай інфармацыйнай пляцоўкі, якая дазваляе ў разрэзе рэгіёнаў аператыўна атрымліваць дэталёвую інфармацыю аб дзейнiчаючых інстытутах падтрымкі, іх паслугах, кваліфікацыі, кампетэнцыях, а таксама звесткі аб магчымых крыніцах атрымання фінансавання, уключаючы тэматычныя артыкулы, відэаматэрыялы і да т.п., распрацаваны інфармацыйны інтэрактыўны вэб-рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (мсп.бел).

11.09.2023

Палачане далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства — 2023»

У Віцебску адкрылася першая ў краіне абласная Алея адзінства. Мерапрыемства прайшло ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства — 2023», арганізаванай РГА «Патрыёты Беларусі».

11.09.2023

Наведванне лясоў абмежавана ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў працягваюць дзейнічаць ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрактыўнай карты на інтэрнэт-партале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

11.09.2023

Уладальнікам транспартных сродкаў

У 2023 годзе фізічныя асобы - плацельшчыкі транспартнага падатку будуць выплачваць падатак за 2022 год ужо ў поўнай суме (гадавую стаўку) без разбіўкі на авансавыя плацяжы. Тэрмін атрымання паведамлення падатковага органа аб сумах падатку да выплаты - не пазней 01.09.2023. Калі паведамленне па нейкай прычыне вамі не атрымана – гэта падстава звярнуцца ў падатковы орган для ўдакладнення неабходнай для выплаты падатку інфармацыі. Акрамя таго, сумы падатку загружаны ў сістэму АРІП, з дапамогай якой іх можна аплаціць.

11.09.2023

Аб выдачы плацежнага дакумента ў электронным выглядзе (электроннага чэка)

Сумы аплаты тавару (работы, паслугі), прынятыя ад пакупніка арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам з выкарыстаннем касавага абсталявання, афармляюцца плацёжным дакументам, які фарміруецца на гэтым касавым абсталяванні. Пры згодзе пакупніка яму выдаецца плацёжны дакумент толькі ў электронным выглядзе. Калі ж пакупнік не выкажа згоду на выдачу яму плацёжнага дакумента толькі ў электронным выглядзе, то касір абавязаны забяспечыць аўтаматычны друк плацёжнага дакумента на чэкавай стужцы і яго перадачу пакупніку.

11.09.2023

Аб выкарыстанні касавага абсталявання індывідуальнымі прадпрымальнікамі і арганізацыямі

Прыём наяўных грашовых сродкаў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю як харчовымі, так і нехарчовымі таварамі, у тым ліку на кірмашах, гандлёвых месцах на рынках, ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага абсталявання!