Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі ганаровыя госці: Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама, Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, Ігар Брыло, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці, кіраўнікі абласнога, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў. Дэлегацыю Полацкага раёна ўзначаліў Ігар Марковіч, старшыня райвыканкама.
— Гэта мерапрыемства праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства — свята, якое падкрэслівае пераемнасць пакаленняў беларусаў і дачыненне кожнага з нас да лёсу сваёй Радзімы, — сказаў Аляксандр Субоцін. - Сёння, як ніколі, важна кансалідацыя грамадства, бо ідэі міру і стварэння мацнеюць толькі ў канкрэтных агульных справах. Мы ганарліва называем сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік вобласці і яго калегі з гаррайвыканкамаў перадалі сімвалы паўночнай губернiі і яе рэгіёнаў удзельнікам рэспубліканскага аўтапрабегу, які стартаваў у Мiнску. Па выніках акцыі ў сталіцы з'явіцца ўсебеларуская Алея Адзінства, дзе размесцяць флагі раёнаў і гарадоў краіны.
Нагадаем, у Мінску да Дня народнага адзінства насупраць Нацыянальнай бібліятэкі з'явіцца алея сцягоў, дзе будуць прадстаўлены сімвалы ўсіх раёнаў, абласцей і гарадоў абласнога падпарадкавання краіны. Узначаліць алею Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. 152 атласныя сцягі вышынёй у некалькі метраў будуць размешчаны на сцягштоках, на якіх размесцяць спецыяльны QR-код, адсканаваўшы яго мінчане і госці сталіцы, змагу ў анлайн-рэжыме даведацца інфармацыю аб любым рэгіёне і яго славутасцях.
Фота Валянціны ЛІПКО.