Суб'ектам гаспадарання, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне, прадастаўлена права пры згодзе пакупніка (спажыўца) фарміраваць і выдаваць чэк на куплю ў электронным выглядзе (без папяровага дубліката). Згоду пакупніка (у тым ліку ў вусным парадку) на выдачу электроннага чэка трэба атрымаць да моманту прыёму грашовых сродкаў.
Звярніце ўвагу: з 01.07.2025 забаронена выкарыстоўваць касавае абсталяванне, якое не адказвае патрабаванням, вызначаным МПЗ і Дзяржстандартам. Арганізацыям і ІП неабходна да гэтай даты дапрацаваць касавае абсталяванне альбо набыць новае. Пералікі мадэляў, прыдатных і непрыдатных да дапрацоўкі, ужо вызначаны і размешчаны 01.08.2023 на галоўнай старонцы сайта МПЗ у раздзеле «Навіны» (https://www.nalog.gov.by/news/19389/).
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне