Наведванне лясоў абмежавана ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці

11.09.2023

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў працягваюць дзейнічаць ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрактыўнай карты на інтэрнэт-партале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

На раніцу 10 верасня забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці. Ва ўсіх астатніх раёнах рэгіёну дзейнічаюць абмежаванні.

Акрамя гэтага, забароны на наведванне лясістых мясцовасцяў дзейнічаюць у 11 раёнах Гомельскай вобласці. Лясы забаронена наведваць у Рагачоўскім, Кармянскім, Жлобінскім, Буда-Кашалёўскім, Чачэрскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах. На астатняй тэрыторыі дзейнічаюць абмежаванні.

Пры дзеянні забароны наведванне лясоў выключана - за парушэнне прадугледжаны штраф. Калі ж у раёне дзейнічае абмежаванне, то лясістую мясцовасць можна наведваць для збору грыбоў і ягад, пешых прагулак. Аднак неабходна выконваць патрабаванні пры знаходжанні ў лесе. Так, забараняецца заязджаць у масіў на механічным транспарце, разводзіць на месцы вогнішча, пакідаць прамасленыя гаручымі рэчывамі матэрыялы.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў можна адсачыць у рэжыме рэальнага часу на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса.

https://www.pvestnik.by